Амбасадар Швецыі: У нас ёсць шансы развіваць дыялог з Беларуссю

Амбасадар Швецыі: У нас ёсць шансы развіваць дыялог з Беларуссю

У Беларусі і Швецыі ёсць усе шансы развіваць дыялог на падставах узаемапавагі, з якога можа вырасці ўзаемапаразуменне, а затым і згода. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіў шведскі амбасадар Марцін Оберг.

Вяртанне даверу паміж краінамі дыпламат лічыць агульнай заслугай абедзвюх дзяржаў. “На гэтай базе можна будаваць адносіны і развіваць іх у розных сферах, ад палітычнай і эканамічнай да культурнай. Я таксама думаю, што гэта дазволіць нас выбудаваць дыялог, як і належыць паміж добрымі суседзямі, як у пытаннях агульнай згоды, так і там, дзе нашы меркаванні разыходзяцца”, — сказаў Оберг.

Дыпламат выказаў шкадаванне наконт пагаршэння адносінаў чатыры гады таму. Але ж пры гэтым ён не лічыць прадуктыўным некага абвінавачваць у гэтым. “Вадней — глядзець наперад і знайсці базу, з якой мы можам развіваць нашы адносіны далей, знайсці згоду і ўзаемапаразуменне нават у тых сферах, дзе, магчыма, нашы погляды не супадаюць”, — заявіў дыпламат.

У жніўні 2012 года паміж Мінскам і Стакгольмам адбыўся дыпламатычны канфлікт. Прычынай гэтага стала рашэнне беларускіх уладаў не працягваць акрэдытацыю шведскаму амбасадару Стэфану Эрыксану, якога Мінск абвінаваціў у дэструктыўнай дзейнасці. У адказ шведскі бок заявіў, што не прыме беларускага амбасадара і рэкамендавалі двум дыппрадстаўнікам нашай краіны пакінуць Стакгольм. 30 жніўня 2012 года абедзве амбасады прыпынілі сваю працу і функцыі шведскай амбасады ў Мінску выконвала Эстонская дыпмісія. Беларусь у Стакгольме прадстаўляла абмасада Латвіі.

Увесну 2013 года Беларусь акрэдытавала ў Мінску часовага паверанага Швецыі. Праз два гады шведская амбасада ў беларускай сталіцы аднавіла паўнавартасную парцу. Беларуская амбасада ў Стакгольме дагэтуль не аднавілася, але ў кастрычніку мінулага года намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына паведаміла, што дыпмісія нашай краіны можа аднавіцца ў 2016 годзе.