Амбасада ЗША ў Беларусі папрасіла "нелегалаў" з'ехаць дадому

Дональд Трамп / Amazon
ЗША папрасілі беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне без дакументаў, вярнуцца дадому. І прапанавала азнаёміцца са спосабамі, якімі гэта можна зрабіць.
"Урад ЗША дае людзям магчымасць добраахвотна і з годнасцю вярнуцца дадому", — гаворыцца ў роліку.
Людзям абяцаюць бясплатны білет, ануляванне штрафаў і бонус у памеры 1000 даляраў. У ролік уключаны інтэрв'ю іспанамоўных мігрантаў у ЗША, але ў сацсетцы пасольства Беларусі ён выкладзены з беларускімі субтытрамі.
Нядаўна Еўрарадыё распавядала вам гісторыю беларускі, якая з 2017 года легальна жыла ў ЗША, але трапіла ў дэтэншэн-цэнтр (месца ўтрымання для нерэгулярных мігрантаў). Яе могуць дэпартаваць з краіны. Еўрарадыё паразмаўляла з ёй пра жыццё ў ЗША, затрыманне, умовы ўтрымання і магчымыя наступствы. Мы размаўлялі з дзяўчынай праз яе мужа: яна была на сувязі па звычайным тэлефоне, а ён трансляваў яе голас праз мэсэнджар. Гэтую гісторыю можна прачытаць тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.