Аматарскі футбол з Расіі ў Мінску пабіў рэкорд наведвальнасці Вышэйшай лігі

На Нацыянальным стадыёне сабралася больш за 22 тысячы гледачоў

На Нацыянальным стадыёне сабралася больш за 22 тысячы гледачоў / Скриншот видео

20 верасня ў Мінску на Нацыянальным стадыёне, пабудаваным кітайцамі, на матч каманд медыя-лігі Расіі прыйшло больш за 22 000 гледачоў. Гэта больш людзей, чым на самы папулярны матч у гісторыі чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе, паведамляе "Трыбуна".

Сустрэча паміж медыякамандамі 2Drots і Lit Energy сабрала дзве траціны новага стадыёна.

За ўсю гісторыю чэмпіянату Беларусі рэкорд быў усталяваны ў 1995 годзе, калі ў Мазыры на матч з мінскім "Дынама" сабраліся 19 500 чалавек.

Улетку гэтага года рэкорд сезона быў усталяваны ў Брэсце, калі на гульню супраць "Славіі" прыйшло 10 тысяч гледачоў.

Нагадаем, што ў 2023 годзе на "Барысаў-арэне" адбыўся матч паміж медыя-камандай з Расіі "Амкал" і "Сахалінец", які сабраў 11 782 гледача. Стадыён умяшчае 13 126 гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.