Амаль 300 спробаў незаконнага пераходу мяжы ў Польшчу зафіксавалі за выходныя

Беларуска-польская мяжа, ілюстрацыйнае фота / x.com/Straz_Graniczna
За 25-27 красавіка польская памежная служба зафіксавала больш за 290 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі.
12 чалавек былі затрыманыя. У бок польскіх патрулёў парушальнікі мяжы кідалі камяні і галіны дрэваў. Быў пашкоджаны аўтамабіль польскіх памежнікаў.
Тым часам захоўваюцца велічэзныя чэргі аўтамабілістаў на афіцыйны выезд з Беларусі ў Польшчу. Паводле звестак Памежнага камітэта Беларусі, у нядзелю, 27 красавіка, у памежным пункце "Брэст" у чарзе на выезд былі 1824 легкавыя аўтамабілі і 108 аўтобусаў. У панядзелак зранку чаргі чакалі 1700 аўтамабіляў і 90 аўтобусаў.
Памежны пераход Брэст — Цярэспаль застаецца адзіным, праз які з Беларусі можна трапіць у краіны на ЕС на аўтамабілях з беларускімі нумарамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.