76 гадзінаў у зоне чакання: чарга на межах Беларусі з краінамі ЕС захоўваецца
Чарга на выезд з Беларусі / Скрыншот
76 гадзінаў у зоне чакання праводзяць кіроўцы і пасажыры аўто, якія хочуць выехаць з Беларусі праз памежны пераход Брэст — Тэрэспаль. Велізарная чарга, якая ўтварылася пасля Вялкадня, захоўваецца.
Раніцай 27 красавіка мяжу праходзяць аўтамабілі, якія сталі ў чаргу тры дні таму. Колькасць легкавікоў у зоне чакання набліжецца да 1700.