Аляксандр Усік стаў абсалютным чэмпіёнам свету

Аляксандр Усік пасля перамогі / Reuters
Украінскі баксёр Аляксандр Усік стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе — у трэці раз!
19 ліпеня ў Лондане на стадыёне “Уэмблі” адбыўся бой за гэты тытул паміж украінскім спартоўцам і брытанскім уладальнікам тытулу IBF Даніэлем Дзюбуа. Гэта быў рэванша пасля паразы Дзюбуа ад Усіка ў жніўні 2023 года.
У выніку Усік накаўтаваў Дзюбуа ў пятым раўндзе.
Дарэчы, Даніэл Дзюбуа вышэйшы за Усіка на 5 см і маладзейшы на 11 гадоў.
"Запомніце, 38 гадоў — гэта толькі пачатак", — сказаў Усік пасля перамогі.
Таксама ў сваёй прамове ён падзякаваў ваярам, якія бароняць Украіну на лініі фронту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.