Аляксандр Радзькоў прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі

20 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Радзькова памочнікам прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Дагэтуль Радзькоў займаў пасаду першага намесніка кіраўніка прэзідэнцкай Адміністрацыі. Перад тым ён быў міністрам адукацыі.