Аляксандр Лукашэнка паляціць у Індыю

Аляксандр Лукашэнка паляціць у Індыю

Аляксандр Лукашэнка паляціць у Індыю. На 11-12 верасня запланаваны яго афіцыйны візіт у гэтую краіну, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Індыі Рамам Натхам Ковіндам, з прэм’ер-міністрам Нарэндрай Модзі. Будуць абмяркоўвацца найперш пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва краін і яго развіцця, інвестыцый. Мяркуецца, што гаворка таксама пойдзе на тэму турызму. У Нью-Дэлі адбудзецца Індыйска-беларускі бізнэс-форум.

Лукашэнка быў з афіцыйным візітам у Індыі ў красавіку 2007 года. Запрашэнне наведаць гэтую краіну зноў ён атрымаў у пачатку лета ў Астане на саміце лідараў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва падчас сустрэчы з прэм’ерам Індыі Нарэндрай Модзі. У чэрвені 2015-га нашу краіну наведваў з афіцыйным візітам тагачасны прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы (на здымку знізу).

Аляксандр Лукашэнка паляціць у Індыю
Фота: president.gov.by