Акадэміка, які асудзіў гвалт сілавікоў, звольнілі з Інстытута мовазнаўства
Акадэмік Аляксандр Лукашанец звольнены з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, паведамляе сайт грамадскай кампаніі "Будзьма". Звальненне адбылося яшчэ напрыканцы лютага, але вядома пра гэта стала толькі цяпер.
З акадэмікам-мовазнаўцам папросту не працягнулі кантракт.
У 2020-м Лукашанец асудзіў гвалт з боку сілавікоў і падтрымаў зварот за новыя выбары.
Яго сын пакінуў Беларусь пасля таго, як кіраўніцтва Акадэміі навук выказала падтрымку Аляксандру Лукашэнку і дзеянням сілавікоў.