Аэрапорт Вільні за суткі закрывалі двойчы праз кантрабандысцкія аэрастаты

Аэрапорт Вільні

Аэрапорт Вільні / LRT

За мінулыя суткі аэрапорт Вільні двойчы закрывалі праз метэазонды з кантрабандай з беларускага боку.

Першы раз аэрапорт паведаміў пра паўзу ў працы ў нядзелю ў 18:55. Рашэнне, як гаворыцца ў паведамленні, "было прынята на падставе навігацыйных прыкмет, характэрных для паветраных шароў". Узнавіў працу аэрапорт у 0:25 у панядзелак.

Але менш чым праз гадзіну ён зноў быў вымушаны зачыніцца. Перапынак у працы доўжыўся з 1:40 да 3:25.

У выніку гэтых перапынкаў пяць рэйсаў былі адмененыя, астатнія перанеслі на раніцу/дзень ці перанакіравалі ў бліжэйшыя аэрапорты.

Метэазонды з кантрабандысцкімі цыгарэтамі, якія парушалі працу літоўскіх аэрапортаў, сталі прычынай закрыцця беларуска-літоўскай мяжы на тры тыдні. Літва адкрыла мяжу толькі 20 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.