Адзенне і запчасткі: што беларусы найчасцей купляюць у інтэрнэце?

Стала вядома, хто працуе ў галіне і якую зарплату атрымліваюць супрацоўнікі

Стала вядома, хто працуе ў галіне і якую зарплату атрымліваюць супрацоўнікі / Unsplash

За 2024 год у Беларусі праз інтэрнэт прададзена тавараў амаль на 10,2 мільярда рублёў. Такія звесткі апублікаваў Белстат у вялікім аглядзе 27 ліпеня — да Дня гандлю.

У пяцёрку самых папулярных тавараў увайшлі:

  1. адзенне — 18,3%
  2. электрабытавыя прыборы і інструменты — 15,8%
  3. дэталі і прыналежнасці для аўтатранспартных сродкаў — 8,5%
  4. будаўнічыя матэрыялы — 7,4%
  5. парфумерна-касметычная прадукцыя і туалетныя прыналежнасці — 4,2%

Колькі зарабляюць у сферы гандлю?

Усяго ў галіне занята 674 тыс. чалавек — 16,2% ад усіх занятых у эканоміцы, піша tochka.by. Сярэдні ўзрост работніка — амаль 40 гадоў, 33,4% — гэта мужчыны, 66,6% — жанчыны.

У гандлі працуюць спецыялісты як з вышэйшай адукацыяй (30,7%), так і з сярэдняй (12,6%), сярэдняй спецыяльнай (26,8%) і прафесійна-тэхнічнай (29,3%). А 0,6% прыпадае на базавую адукацыю (уключаючы пачатковую).

Больш за ўсё ў гандлі зарабляюць тыя, хто працуе з продажам і рамонтам аўтамабіляў і матацыклаў. Тут сярэдняя штомесячная зарплата складае 3,4 тыс. рублёў.

Крыху менш — 3,3 тыс. — атрымліваюць работнікі аптовай гандлю (без уліку аўто і мота).

Заробкі ў рознічным гандлі больш сціплыя — у сярэднім 2,07 тыс. рублёў, а найменш за ўсё зарабляюць у сферы грамадскага харчавання — 1,87 тыс. рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.