Аднаго з пацярпелых работнікаў "Беларуськалія" перавялі з рэанімацыі

Клініка, ілюстрацыйнае фота

Клініка, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Аднаго з пацярпелых ад выбуху работнікаў "Беларуськалія" перавялі ў клініцы з рэанімацыйнага аддзялення ў апёкавае. Стан астатніх трох пацыентаў дактары Бальніцы хуткай меддапамогі ацэньваюць па-ранейшаму як стабільна цяжкі, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Двое пацярпелых усё яшчэ падлучаныя да апаратаў ШВЛ — у іх цяжкая інгаляцыйная траўма. Двух пацыентаў рыхтуюць да заўтрашняй аперацыі: ім зробяць хірургічную апрацоўку ран і этапнае выдаленне пашкоджаных тканак.

Выбух на "Беларуськаліі" адбыўся 31 кастрычніка: на прадпрыемстве разарвала пустую ёмістасць з-пад салянай кіслаты. Пры гэтым была пашкоджанай ёмістасць з салянай кіслатой, якая знаходзілася па суседстве. Пры выбуху пацярпелі чатыры чалавекі: яны атрымалі траўмы і хімічныя апёкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.