Ад “Кальяна” да гурта Dzieciuki: з чым прыйшоў Дзянісаў да 50-годдзя — эфір

Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў / Еўрарадыё

26 красавіка — гэта дзень у нашай гісторыі, адметны і прыемнымі падзеямі. Да прыкладу, у гэты дзень нарадзіўся выбітны беларускі музыка, сузаснавальнік і ўдзельнік гуртоў “Кальян”, “Людзі на балоце”, Dzieciuki Алесь Дзянісаў. Сваё 50-годдзе Алесь, які і сотні тысяч беларусаў вымушаны сустракаць за мяжой, у эміграцыі. Але гэта і нагода, каб сабрацца ўсім прыхільнікам творчасці Алеся Дзянісава на канцэрт, з нагоды яго дня народзінаў.

Ці нагода чарговы пражыты год, каб падводзіць вынікі творчай дзейнасці? Ці змяніла эміграцыя падыходы да напісання песень і як яна ўвогуле паўплывала на творчасць Дзянісава? Што сёння адбываецца з беларускай культурай і ці перажыве яна выгнанне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з удзельнікам гурта Dzieciuki Алесем Дзянісавым у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.