Абыходзіліся не вельмі добра: у МУС пракаментавалі відэа з Фрунзенскага РУУС

Юрый Назарэнка / Мінск-Навіны
Юрый Назарэнка / Мінск-Навіны

Намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка пракаментаваў апублікаваны відэазапіс ператрусу і допыту затрыманых у Фрунзескім РУУС 12 жніўня.

— Па гэтым пытанні, што быў відэазапіс, дзе супрацоўнікі міліцыі Фрунзенскага РУУС абыходзяцца з затрыманымі не вельмі добра, праводзіцца праверка. Міністрам задача пастаўлена. Па выніках праверкі будуць зробленыя пэўныя высновы, — заявіў Назаранка.

У памяшканні, падобным на спартзалу, знаходзіцца шмат людзей, некаторыя ляжаць на падлозе. У адным з эпізодаў відэа сілавік б'е звязанага мужчыну ў жывот, патрабуе адказваць на пытанні і кажа, што ад маўчання будзе толькі горш: "Ныркі дзве, а жыццё адно". У гэты ж час на заднім плане яго калега б'е дубінкай іншага затрыманага — звязанага і ляжачага на падлозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.