88 кг гашышу затрымалі на літоўска-беларускай мяжы
Наркотыкі ў паддонах / Мытны камітэт
Беларускія мытнікі выявілі буйную партыю наркотыкаў. Больш за 88 кг гашышу спрабавалі перавезці ў грузавіку літоўскага перавозчыка. Груз на адрас беларускага атрымальніка ехаў праз пункт пропуску "Каменны Лог".
Грузавік у Мінску даглядалі супрацоўнікі аператыўнай мытні. Яны і выявілі наркотыкі, схаваныя ў апорах паддонаў. Зламыснікі выпілавалі паражніны і залілі воскам. Гэтая мера не дазваляла вынікова выкарыстоўваць службовых сабак, а на сканаграме не паказвала нічога падазронага.
Аднаго з арганізатараў злачыннай схемы затрымалі на тэрыторыі Расіі пры дапамозе расійскіх мытнікаў. Таксама затрыманыя і яго памагатыя, якія былі атрымальнікамі гэтай партыі.
Зламыснікам пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.