8 тысяч вайскоўцаў возьмуць удзел у вучэннях "Захад-2025"

Прыблізна 8 тысяч вайскоўцаў возьмуць удзел у вучэннях "Захад-2025"

Прыблізна 8 тысяч вайскоўцаў возьмуць удзел у вучэннях "Захад-2025" / @modmilby

Начальнік Другога дэпартамента аператыўных службаў (ДДАС) Міндаугас Мажонас паведаміў, што ў вучэннях "Захад", якія пройдуць у верасні, на тэрыторыі Беларусі будзе задзейнічана 8 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта піша Delfi.

"Паводле даных нашай разведкі, у вучэннях усяго возьмуць удзел да 30 тысяч беларускіх і расійскіх вайскоўцаў. Пры гэтым у самой Беларусі будзе толькі 8 тысяч, з якіх толькі 2 тысячы — расійскія салдаты", — сказаў Мажонас.

Хоць камандуючы ваеннай разведкай падкрэслівае, што верагоднасць гібрыдных нападаў супраць Літвы падчас гэтых вучэнняў мінімальная, паводле яго слоў, асобныя правакацыі не выключаюцца.

"На дадзены момант верагоднасць гібрыдных нападаў (...) вельмі нізкая. Што тычыцца правакацый — інцыдэнты магчымыя падчас кожных вучэнняў. Магчымыя такія інцыдэнты, як, напрыклад, парушэнні паветранай прасторы, а таксама, магчыма, існуе невялікая верагоднасць кіберінцыдэнтаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.