Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Польшча закрыла мяжу / Еўрарадыё
Польшча цалкам закрыла мяжу з Беларуссю і перастала прапускаць транспарт. Гэта адбылося ў 1 гадзіну ночы паводле беларускага часу (0:00 паводле Варшавы).
Усім, хто знаходзіцца ў аўтобусах, у тым ліку кіроўцам, неабходна шукаць іншыя маршруты вяртання ў краіны ЕЗ, заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.
Як адзначаюць беларускія памежнікі, да 2-й гадзін ночы 12 верасня ў пункце пропуску Брэст чэргаў на выезд у Польшчу не засталося.
Пра часовае закрыццё мяжы з Беларуссю некалькі дзён таму заявіў кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск. Ён патлумачыў гэта асцярогай з нагоды беларуска-расійскіх вайсковых манеўраў "Захад-2025". Актыўная фаза манеўраў пройдзе з 12 па 16 верасня.
Аднак гэта не азначае, то 17 верасня мяжу адчыняць. Польскія ўлады заявілі, што мяжа будзе адкрытая толькі тады, калі яны пераканаюцца ў адсутнасці небяспекі.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.