3 траўня ў Беларусі восьмы раз павышаецца кошт на паліва на 2 капейкі

“Белнафтахім” апублікаваў новыя цэны / pixabay.com
З 3 траўня ў Беларусі кошты на паліва павышаюцца на 2 капейкі.
Цэны будуць наступныя: бензін АІ-92-К5-Еўра — 2,50 руб., АІ-95-К5-Еўра — 2,60 руб., АІ-98-К5-Еўра — 2,82 руб., дызельнае паліва — 2,60 руб.
Гэта восьмае і апошняе падаражанне, абяцанае канцэрнам “Белнафтахім”.
За вясну 2025 года паліва падаражэла на 16 капеек за літр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.