27-гадовы грамадзянін ЗША нелегальна трапіў у Беларусь
Амерыканец у вагоне / Кадр з відэа
27-гадовы грамадзянін ЗША нелегальна трапіў у Беларусь, яго затрымалі. Мужчыну заўважылі на чыгуначнай станцыі "Маладзечна" ў пустым вагоне грузавога цягніка, які прыбыў з Літвы.
У затрыманні замежніка паўдзельнічалі трывожная група мытні, супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС і ваенізаваная ахова Беларускай чыгункі.
Парушальніка перадалі памежнікам. Яны цяпер высвятляюць мэту яго візіту ў нашу краіну.