200 чалавек зніклі без вестак праз паводкі ў Пакістане
Паводка ў Пакістане / AFP via Getty Images
Больш за 200 чалавек лічацца зніклымі без вестак у адным з раёнаў паўночна-заходняга Пакістана пасля разбуральнай паводкі і апоўзняў. Ёсць асцярогі, што колькасць зніклых можа павялічыцца, піша ВВС.
За апошнія дні ў выніку раптоўных паводак у краіне загінула больш за 300 чалавек.
Ратавальныя каманды пахавалі восем неапазнаных целаў, бо не змаглі знайсці жывых членаў іх сямей, якія маглі б іх забраць. А некаторыя сваякі не могуць забраць целы блізкіх, бо дарогі разбураныя.
Мусонныя дажджы ў перыяд з чэрвеня па верасень забяспечваюць каля трох чацвярцей гадавога аб’ёму ападкаў у Паўднёвай Азіі. Навукоўцы сцвярджаюць, што змяненне клімату робіць ужо звыклыя для пакістанцаў паводкі больш інтэнсіўнымі і частымі. З пачатку года ў Пакістане паводкі забралі жыцці 650 чалавек.