18 чалавек знялі з лёду на Вілейскім вадасховішчы

На Вілейскім вадасховішчы знялі з лёду 18 чалавек / МНС
18 чалавек эвакуявалі з лёду работнікі АСВОД і МНС.
Вясновае пацяпленне стала непрыемным сюрпрызам для рыбакоў, якія выбраліся на падлёдную лоўлю на Вілейскае вадасховішча. Лёд разарвала літаральна за секунды, пакінуўшы на крыгах 18 чалавек.
Ратавальнікам паступіла паведамленне, што патрабуецца дапамога людзям на лёдзе каля вёскі Касута. Да іх прыбыцця рыбакоў на бераг дастаўлялі работнікі АСВОД, выкарыстоўваючы аэралодку "Пірання".
Ратавальнікі настойліва просяць рыбакоў не выходзіць на лёд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.