16 падтопленых участкаў — Мінск ізноў затапіла залева

Падтапленне ў Мінску / УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
На Мінск у першай палове дня 25 ліпеня зноў абрынулася магутная залева.
Паведамляецца, што найбольш затапіла паўднёва-ўсходнюю частку горада: Серабранку, раён шарыкападшыпнікавага завода, Партызанскі праспект. Пазней залева затапіла дарогі ў Сухараве і на Паўднёвым Захадзе.
"Мінсктранс" паведамляў, што аўтобусы, тралейбусы і трамваі спыняліся з 11-й гадзіны. Пазней рух паступова аднаўляўся. Вымушаныя прыпынкі грамадскага транспарту доўжыліся прыкладна некалькі дзясяткаў хвілін.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях зафіксавала 16 падтопленых участкаў у Ленінскім, Савецкім, Кастрычніцкім, Партызанскім і Маскоўскім раёнах. Таксама ратавальнікі паведамляюць пра шэсць пунктаў, дзе спыняўся рух грамадскага транспарту.
На сёння сіноптыкі абвяшчалі аранжавы ўзровень небяспекі.
За апошнія два месяцы ў Мінску зафіксаваныя як мінімум тры моцныя падтапленні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.