13 сакавіка пройдзе матч за футбольны Суперкубак Беларусі

13 сакавіка пройдзе матч за футбольны Суперкубак Беларусі

У нядзелю, 13 сакавіка, пройдзе матч за футбольны Суперкубак Беларусі. У сталіцы сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і салігорскі "Шахцёр". Пачатак а 15-й гадзіне на стадыёне ФК "Мінск" (вуліца Маякоўскага, 127/3).

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч на перадматчавай прэс-канферэнцыі адзначыў, што ў каманды "баявы настрой" і яна "з нецярпеннем чакае старту сезону". Заўтра на полі з'явяцца і футбалісты, якія толькі сёлета папоўнілі шэрагі барысаўчан. Ермаковіч спадзяецца, што каманда парадуе сваіх заўзятараў.

Чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе стартуе 2 красавіка.