100 чалавек эвакуявалі з Мінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі
Пажар у Мінску / МНС
Пажар здарыўся 2 ліпеня ў адным са службовых кабінетаў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў Мінску, паведамляе прэс-служба МНС.
100 чалавек былі эвакуяваныя з будынка — гэта былі як супрацоўнікі, так і наведвальнікі.
"Персанал аб'екта самастойна справіўся з узгараннем пры дапамозе вогнетушыцеля і арганізаваў эвакуацыю", — кажуць у МНС.
Да прыезду пажарнікаў, расказвае намеснік галоўнага лекара медустановы Рыгор Гнацюк, супрацоўнікі патушылі агонь і на ўсялякі выпадак адключылі электраэнергію.
Прычына пажару высвятляецца.