1 чэрвеня абвесцяць прысуд мінчанцы, якая выкінула сына з 12-га паверху

1 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе абвесцяць прысуд Інне Зубовіч, якая выкінула сына з 12-га паверху, паведамляе БЕЛТА.

Пракурор папрасіла прызначыць абвінавачанай 25 гадоў пазбаўлення волі. У сваю чаргу, абарона лічыць, што жанчыне можна прызначыць мінімальнае пакаранне па артыкуле — 8 гадоў пазбаўлення волі.

28 студзеня мінчанка збіралася ўчыніць самагубства разам з трохгадовым сынам. Прычынай стала цяжкое матэрыяльнае становішча і неўладкаванасць асабістага жыцця. Яна выпіла сама і напаіла сына. Потым яна скінула сына з 12-га паверху, а сама не скочыла.

Жанчыну вінавацяць у забойстве заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане.

Пракурор папрасіла для жанчыны, якая выкінула ў акно дзіця, 25 гадоў

Мінчанка, якая выкінула 3-гадовага сына, два месяцы была без заробку

Перад тым як скінуць сына з 12-га паверху, мінчанка напаіла яго алкаголем

Мінчанка, якая выкінула 3-гадовага сына, папрасіла сабе смяротную кару