З'явіліся звесткі пра шостага расійскага генерала, які загінуў ва Укране
Ва Украіне паведамляюць пра гібель расійскага генерал-лейтэнанта Якава Разанцава. Па словах дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксея Арэстовіча, Разанцаў загінуў на аэрадроме ў Чарнабаеўцы.
У Вікіпедыі паведамляецца, што раней Разанцаў ваяваў у Сірыі. З жніўня 2020-га камандаваў 49-й агульнавайсковай арміяй Паўднёвай ваеннай акругі (Стаўрапаль).
Гэта ўжо шосты расійскі генерал, які загінуў ва Украіне за месяц вайны. Украінцы пакуль не страцілі ніводнага генерала.