З’явілася відэа правалу тратуара ў Пінску

На YouTube з'явілася відэа правалу тратуара ў Пінску на скрыжаванні Паркавай і Першамайскай вуліц. Здарэнне адбылося ўдзень у суботу, 25 лістапада. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Як інфармуе сайт media-polesye.by, камунальнікі мяркуюць, што разбурыўся каналізацыйны калектар, пабудаваны амаль паўстагоддзя таму.

Фота: media-polesye.by