Зялёная ці бірузавая? Дубай ці Мальдывы? Паглядзіце на ваду ў "Мінскім моры"

Дубай, фота ілюстратыўнае / unsplash
Беларуска знайшла "Мальдывы" пад Мінскам, але купацца там не рэкамендуецца. Дзяўчына прыехала на Мінскае мора, але замест таго, каб адпачываць на пляжы, ёй давялося здымаць відэа для TikTok, якое хутка стала вірусным.
Сутнасць у тым, што "мора" сустрэла беларуску зялёнай вадой. У сваім роліку яна раіць аўдыторыі утрымацца ад купання.
"Звычайнае цвіценне водарасцяў, нічога асаблівага, гэта пастаянна адбываецца ў сярэдзіне жніўня, вельмі шмат сонца", — пішуць у каментарыях.
"А можаце метраў на пяцьдзесят заплыць і паказаць, як там?" — жартам пытаюцца іншыя карыстальнікі TikTok.
"З дзецьмі ехаць рызыкоўна", — рэзюмуюць трэція.
А нехта ўсклікнуў: "Гэта "Тархун!"
Дарэчы, паглядзеўшы на зялёныя воды Мінскага мора, блогерка паехала на іншыя "Мальдывы" — і таксама беларускія. Яна выклала ў сябе на канале відэа з берага мелавага кар’ера са знакамітай бірузовай вадой. Толькі вось і на гэтых "Мальдывах" паплаваць не атрымаецца — гэта і забаронена, і проста небяспечна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.