Зяленскі ўзяў пад асабісты кантроль справу аб гібелі беларуса Віталя Шышова
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзяў пад асабісты кантроль справу аб гібелі беларуса Віталя Шышова. Кіраўніка "Беларускага дома ва Украіне" 3 жніўня знайшлі павешаным у кіеўскім парку.
Прэс-сакратар Зяленскага Сяргей Нікіфараў заявіў на брыфінгу ў аўторак, што ў Офісе прэзідэнта ўважліва сочаць за высновамі паліцыі, якая праводзіць расследаванне.