Зяленскі і Трамп сустрэнуцца ў пятніцу. Трамп можа скончыць яшчэ адну вайну?

Уладзімір Зяленскі / Telegram / Zelenskiy Official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў пятніцу сустрэнецца з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам. Зяленскі анансаваў сустрэчу ў сваім тэлеграм-канале.
"У мяне будзе магчымасць прыехаць у Вашынгтон і правесці сустрэчу ў пятніцу з прэзідэнтам Трампам. Думаю, мы абмяркуем паслядоўнасць крокаў, якія я хачу прапанаваць. Я ўдзячны прэзідэнту Трампу за наш дыялог і за падтрымку", — напісаў прэзідэнт Украіны.
Напярэдадніі, выступаючы ў ізраільскім парламенце, Трамп пахваліў свайго спецпасланніка Стыва Уіткафа, які ўдзельнічаў у дасягненні міру на Блізкім Усходзе. Трамп сказаў, што Уіткафа "ўсе так любяць", што ён справіцца і з тым, каб скончыць вайну Расіі ва Украіне. У Крамлі Уіткафа назвалі "эфектыўным". Таксама тэму заканчэння вайны ва Украіне сёння ўздымаў Аляксандр Лукашэнка і намякаў, што гатовы паўдзельнічаць у мірных перамовах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.