Звольнены галоўны трэнер ФК "Слуцк"
Каманда няўдала выступае ў чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе.
Звольнены галоўны трэнер футбольнага клуба "Слуцк" Юрый Крот. Кантракт з ім скасаваны па згодзе бакоў, інфармуе прэс-служба ФК "Слуцк".
Кіраўніцтва клуба дзякуе Крату за працу і вынікі, дасягнутыя з камандай. Як вядома, менавіта гэты трэнер вывеў яе ў вышэйшую лігу. Праўда, у бягучым сезоне "Слуцк" гуляе няўдала, займае апошняе, 14-е месца.
Фота: sfc-slutsk.by