ЗША ўпершыню не стануць суаўтарамі рэзалюцыі ААН у падтрымку Украіны — Reuters

Дональд Трам і Уладзімір Пуцін

Дональд Трам і Уладзімір Пуцін / AP

ЗША ўпершыню ад пачатку вайны не стануць суаўтарамі рэзалюцыі ААН у падтрымку Украіны. Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы піша інфармагенцтва Reuters.

Праект рэзалюцыі Генасамблеі ААН асуджае расійскую агрэсію і пацвярджае прыхільнасць да "суверэнітэту, незалежнасці, адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах”. Дакумент ужо падтрымалі больш за 50 краін.

ЗША былі суаўтарамі амаль усіх ранейшых рэзалюцый ААН у падтрымку Украіны супраць Расіі, але не цяперашняй. Крыніцы Reuters мяркуюць, што Штаты яе не падпішуць.

Акрамя таго, ЗША патрабавалі, каб у сумеснай заяве краін "вялікай сямёркі" Расію не называлі "агрэсарам".

Напярэдадні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вайну пачала Украіна, назваў Уладзіміра Зяленскага "дыктатарам без выбараў" і зрабіў шэраг іншых заяваў у духу расійскай прапаганды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.