ЗША і ЕС абмяркуюць забарону на правоз ноўтубкаў у ручной паклажы

ЗША і ЕС абмяркуюць забарону на правоз ноўтубкаў у ручной паклажы

Улады ЗША і Еўрасаюза маюць абмеркаваць забарону на правоз ноўтбукаў і планшэтаў у ручной паклажы на рэйсах у амерыканскія аэрапорты. Прадстаўнікі ЗША запрошаныя на наступным тыдні ў Брусель, каб сумесна ацаніць патэнцыйныя рызыкі ад такіх абмежавальных захадаў, перадае ВВС. Гаворка ідзе пра рызыкі, звязаныя з тым, што вялікую колькасць электронных прыладаў давядзецца здаваць у багаж.

У ЗША такая забарона можа пачаць дзейнічаць у бліжэйшы час. У сакавіку яе ўвялі для пасажыраў, якія ляцяць з васьмі краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Гэта Іярданія, Егіпет, Турцыя, Саудаўская Аравія, Кувейт, Марока, Катар і ААЭ.

Новыя патрабаванні тычацца і транзітных пасажыраў, незалежна ад таго, у якой краіне пачыналася іх падарожжа. Аналагічныя правілы ўвяла і Вялікабрытанія.