ЗША адмянілі грант для "супрацьдзеяння дэзінфармацыі" ў Беларусі

ЗША адмянілі грант на барацьбу з дэзінфармацый у Беларусі

ЗША адмянілі грант на барацьбу з дэзінфармацый у Беларусі / pixabay.com

Злучаныя Штаты скасавалі грант для "супрацьдзеяння дэзінфармацыі праз крэатыўны кантэнт у Беларусі". Пра гэта паведаміў Дэпартамент эфектыўнасці дзяржкіравання ЗША (DOGE). Гэтую пастанову зацвердзіў дзяржсакратар ЗША Марк Рубіа.

Сума гранту складала 2,4 мільёна долараў.

Агулам ведамства адмяніла 139 грантаў на 215 мільёнаў долараў. Сярод іх гранты на "пашырэнне ўстойлівасці і ўцягнутасці рэдакцый" у Малдове, "разнастайнасць СМІ" і "праграму супрацьдзеяння дэзінфармацыі" ў Вялікабрытаніі, "пабудову экалагічнай устойлівасці" ў Арменіі, "грамадзянскі ўдзел" ва Узбекістане ды іншыя.

Большасць праграм фінансаваліся па рашэнні Бюро па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы ўнутры Дзярждэпартамента. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.