Зняты з пасады начальнік Акадэміі МУС
Аляксандр Васільеў / БЕЛТА
Зняты з пасады начальнік Акадэміі МУС Беларусі. Генерал-маёр Аляксандр Васільеў быў на гэтай пасадзе з лета 2021 года.
Указ аб адстаўцы падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Васільева залічылі ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў.
Да прызначэння ў Мінск Аляксандр Васільеў быў начальнікам міліцыі Гомельскай вобласці.