Зніклага мінчука знайшлі забітым

Як паведамляе БелаПАН, расследаваннем займаўся Следчы камітэт. Следчыя выявілі 51-гадовага мінчука, знаёмага са зніклым. Ён прызнаўся ў забойстве і паказаў месца, дзе знаходзіцца труп.

Папярэдне ўстаноўлена, што падазраваны быў нецвярозым і падчас канфлікту нанёс нажавыя раненні пацярпеламу, ад якіх той сканаў. Каб схаваць злачынства, забойца закапаў труп на дачным участку ў Дзяржынскім раёне Міншчыны.

Затрыманага мужчыну падазраюць у забойстве з карыслівых меркаванняў. Яго затрымалі, з ім працуе следчы.

Фота — sannews.com.ua