Злодзей, які скраў сумачку ў краме, сам прыйшоў у міліцыю
Ён абяцаўся цалкам кампенсаваць шкоду пацярпелай.
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, 14 студзеня хлопец скраў сумачку з камеры захоўвання супермаркета па вуліцы Кальварыйскай, 24. Скрадзеную маёмасць пацярпелая ацаніла ў суму больш як 10 мільёнаў рублёў. У прыватнасці, сярод скрадзенага былі касметычка і дзве флэш-карты. На іх знаходзілася інфармацыя інтэлектуальнай уласнасці — навуковыя распрацоўкі ўладальніцы.
Відэа з камер назірання з выявай падазраваных было размешчана на сайце мінскай міліцыі і вельмі хутка разышлося па СМІ.
Малады чалавек, які мае дачыненне да крадзяжу, пабачыў сюжэт па тэлебачанні і сам звярнуўся ў міліцыю. Аператыўным супрацоўнікам ён патлумачыў, што не знайшоў у сумачцы нічога каштоўнага і выкінуў яе.
Фота — guvd.gov.by