Злодзей скраў у мінчука заплечнік з 6000 долараў (відэа)

Сталічная міліцыя шукае зламысніка, які скраў заплечнік з шасцю тысячамі долараў і Macbook'ам.

Як паведамляе сайт мінскай міліцыі, да праваахоўнікаў звярнуўся малады жыхар Мінска. Ён распавёў, што зняў у банку 6000 долараў, паклаў іх у заплечнік і пайшоў дадому. У гэтым жа заплечніку ляжаў яго Macbook. Малады чалавек пакінуў заплечнік у калідоры, а дзверы ў кватэру толькі закрыў, але не замкнуў. Праз нейкі час ён выявіў, што рэчаў на калідоры няма.

Міліцыя вывіла, што ў той жа час у пад'ездзе дома знаходзіўся невядомы мужчына. Камера відэаназірання зафіксавала, як гэты чалавек выйшоў з пад'езда дома з заплечнікам прыкладна праз гадзіну пасля таго, як гаспадар рэчаў зайшоў у пад'езд. Па словах следчых, мужчына выносіў тыя самыя зніклыя рэчы.

Усіх, хто ведае што-небудзь пра чалавека, якога відаць на відэазапісе, просяць звяртацца ў Цэнтральнае РУУС Мінска асабіста альбо па тэлефонах: 8 (044) 735-14-69 (оперупаўнаважаны Вадзім Александровіч), 288-78-13, 288-86-73, 288-02-02 (дзяжурная частка) або 102.