Злавілі студэнта ўніверсітэта культуры, які вазіў спайс у Дзяржынск

Як паведамляе БЕЛТА, 19-гадовы студэнт Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў праз інтэрнэт купляў у сталіцы асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы. Далей ён іх перавозіў на сваім легкавіку ў Дзяржынск, дзе прадаваў мясцовым жыхарам. Пры гэтым "выконваў меры канспірацыі".  



Тым не менш, праваахоўнікі выйшлі на студэнта. У яго машыне і ў кватэры знайшлі доказы яго "дзейнасці". Хлопец застаецца за кратамі, яго справу неўзабаве перададуць у суд.



Дарэчы, следчы запатрабаваў ад кіраўніка ВНУ, дзе вучыўся затрыманы, узмацніць выхаваўча-тлумачальную працу сярод студэнтаў.
 

Фота — Fotolia