Злачынная група Януковіча атрымала 63,5 года пазбаўлення волі

Іх прызналі вінаватымі ў вымагальніцтве, незаконным набыцці, нашэнні і рэалізацыі агнястрэльнай зброі, арганізацыі забойства двух асобаў, разбоі. Януковіч атрымаў 25 гадоў пазбаўлення волі, Лук'янаў — 15 гадоў, Зубкевіч — 23,5 года пазбаўлення волі. Усе — з канфіскацыяй. Адбываць пакаранне яны будуць у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведамляе "Интерфакс-Запад".



Працэс над лідарамі пастаўскай злачыннай групоўкі праходзіў у Магілёве. Было даказана, што адзін са зламыснікаў пад выглядам перапродажу зямельнага ўчастку заманіў дваіх раней асуджаных асобаў на закінуты хутар каля літоўскай мяжы. Іншыя зламыснікі з засады іх забілі стрэламі з абрэза паляўнічай стрэльбы і малакалібернага пісталета, трупы закапалі. Былі затрыманыя яшчэ 8 удзельнікаў групоўкі, якія займаліся вымагальніцтвамі, рабункамі, махлярствамі.
 

Фота — Fotolia