Злачынца абстраляў кангрэсменаў на бейсбольнай трэніроўцы каля Вашынгтона
Нейкі чалавек адкрыў страляніну ў горадзе горадзе Александрыя, штат Вірджынія (11 км на поўдзень ад Вашынгтона). Ён параніў некалькіх чалавек, у тым ліку кангрэсмена-рэспубліканца Стыва Скеліза і некалькі памочнікаў кангрэсменаў.
Інцыдэнт адбыўся падчас трэніроўкі да дабрачыннага бейсбольнага матчу з удзелам чальцоў Кангрэсу.
Дакладная колькасць пацярпелых невядомая, пра загінулых не паведамляецца, піша meduza.io.
Паводле звестак СМІ, страляў адзін чалавек, узброены паўаўтаматычнай вінтоўкі. Да таго, як яго затрымалі, мужчына паспеў зрабіць больш за 50 стрэлаў.