Жанчына з нажом напужала ахоўнікаў 139-й школы ў Мінску

Жанчына з нажом напужала ахоўнікаў 139-й школы ў Мінску

24 кастрычніка каля 8:30 мінская міліцыя прыняла выклік з адной са школ у Ленінскім раёне, на праспекце Ракасоўскага. Еўрарадыё стала вядома, што гаворка ідзе пра 139-ю школу. Яе супрацоўнікі сцвярджалі, што неадэкватная жанчына трапіла ў хол навучальнай установы, ірве на сабе вопратку і крычыць. 

Афіцыйны прадстаўнік міліцыі Ленінскага раённага сталіцы Таццяна Кавалёва кажа, што ўжо тады пад вопраткай жанчыны заўважылі нож. Першым нарадам на месца выехала група затрымання раённага аддзела Дэпартамента аховы. Міліцыянты сапраўды знайшлі ў школе неўраўнаважаную жанчыну, а ў яе — халодную зброю.

Неўзабаве высветлілася, што перапалох у школе выклікала пацыентка Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя ў Навінках. Яна стаіць там на ўліку і літаральна каля месяца таму выпісалася. Туды небяспечную наведвальніцу школы і адвезлі, піша сайт sb.by.

Жанчына адмаўляецца казаць, навошта яна ўзяла з сабой нож. Вядома, што ў школе вучыцца яе дзіця.

Зараз на месцы здарэння працуе участковы інспектар.