Жыхара Ліды знайшлі мёртвым у кватэры ў Турцыі

Сяргей Буднік / Hrodna.life
У турэцкай Антальі знайшлі цела загінулага беларуса — гэта 54-гадовы жыхар Ліды Сяргей Буднік, піша Hrodna.life.
Мужчына перастаў адказваць на паведамленні ў WhatsApp і на тэлефанаванні жонкі, якая была па-за межамі Турцыі. Сябры Будніка ўвечары 19 студзеня прыйшлі ў кватэру праверыць яго. Дзверы ніхто не адчыніў, і яны скарысталіся запасным ключом. Цела мужчыны яны выявілі ў крыві на канапе. На месца здарэння выклікалі экстранныя службы. Медыкі і паліцыя канстатавалі смерць.
Акалічнасці смерці ўдакладняюцца. Расследаваннем займаецца аддзел па расследаванні забойстваў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у Будніка быў цыроз печані. Апошні раз яго бачылі жывым 12 студзеня.
У 2021 годзе мужчына займаў пасаду дырэктара Лідскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.