Жыхара Брэста арыштавалі на тры месяцы за "абразу" двух амапаўцаў
Амапаўцы ў 2020 годзе / З архіва Еўрарадыё
Жыхара Брэста Генадзя Дарожкіна арыштавалі на тры месяцы за "абразу" двух амапаўцаў. Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён пакінуў у інтэрнэце каментары пра сілавікоў, піша @viasna96.
Крымінальную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Брэста (суддзя — Яўген Брыган). На ім было агучана, што "абразлівы каментар" Дарожкін пакінуў у пачатку 2022 года ў Telegram на адрас намесніка камандзіра аператыўнай роты па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні брэсцкага АМАП і пад фотаздымкам супрацоўніцы аператыўнай роты таго ж падраздзялення. Суд прызначыў спагнаць з мужчыны ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды 2000 рублёў на карысць апошняй і 200 рублёў (з улікам раней сплочаных сродкаў) на карысць першага. Мабільны тэлефон канфіскавалі "як сродак здзяйснення злачынства".
Генадзь Дарожкін цалкам прызнаў сваю віну, пішуць праваабаронцы.