Жыхар Браслава вырошчваў каноплі ў зарасніку баршчэўніку
Жыхар Браслава расціў каноплі сярод баршчэўніку / Камітэт судмедэкспертыз
Браслаўскія ратавальнікі, якія прышлі труціць баршчэўнік недалёка ад горада, выявілі нечаканую знаходку, паведамляе Камітэт судмедэкспертызаў.
У непраходным зарасніку быў расчышчаны ўчастак і падрыхтаванае месца для высадкі канопляў. Тут жа былі 12 кашпо з пасадачным матэрыялам, грунт і пасадачныя кругі.
Следча-аператыўная група знайшла сляды рук. Экспертыза выявіла, што адбіткі пакінуў 35-гадовы мясцовы жыхар.
У складзе раслін экспертыза выявіла асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва тэтрагідраканабінол. На мужчыну пачалі крымінальную справу.