Жыхар Віцебска ўдарыў нажом жонку і дачку, немаўля памерла
Жыхар Віцебска ўдарыў нажом жонку і дачку, немаўля памерла. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, увечары 26 ліпеня паміж 32-гадовым мужчынам і яго 31-гадовай жонкай адбыўся канфлікт. Віцябчук схапіўся за нож і нанёс некалькі ўдараў. З месца здарэння ён сышоў.
Жанчына здолела выклікаць хуткую. Яе і дачку шпіталізавалі. Аднак немаўля выратаваць не ўдалося. Дзяўчынцы быў толькі месяц. Жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі.
Зламысніка затрымалі міліцыянеры. Ён быў п'яны. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "замах на забойства двух асоб і заведама малалетняга".
На месцы трагедыі / @skgovby