Уладзімір Зяленскі не даруе Лукашэнку ракеты з тэрыторыі Беларусі
Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі рэзка выказаўся пра ролю Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
“Ён усё роўна будзе плаціць за тое, што ён зрабіў. А менавіта дапусціў наступ са сваёй тэрыторыі“, — заявіў кіраўнік дзяржавы 7 лістапада падчас размовы з журналістамі. Паводле Зяленскага, менавіта з беларускага боку прыйшоў адзін з удараў па Украіне ў лютым 2022 года, і “ніхто гэтага забываць не будзе”.
Ён таксама адзначыў, што перамовы пра спыненне вайны магчымыя толькі ў фармаце, які прынясе рэальны вынік, але не на тэрыторыі Расіі ці Беларусі, “бо яны хаўруснікі ў гэтай вайне супраць нас”.