У Беразіне з храма скралі каўчэг з мошчамі святога

Скрадзены каўчэг

Скрадзены каўчэг / minobl.mvd.gov.by

У Беразіне з храма скралі каўчэг з мошчамі святога. Пазней высветлілася, што мясцовы жыхар прадаў іх на кірмашы, каб набыць гарэлкі.

Гісторыя пачалася з таго, што мужчына папрасіў грошай у супрацоўніцы царквы Мікалая Цудатворца. Але тая адмовіла. Тады ён знёс з храма каўчэг, у якім нібыта захоўваюцца мошчы Святога Спірыдона Трыміфунцкага.

Атрыманыя за іх 20 рублёў небарака збіраўся выдаткаваць на гарэлку. Але яго затрымалі, а святыню вярнулі ў царкву.

Дарэчы, злодзей істотна недаацаніў мошчы святога. У храме заявілі, што шкода склала 900 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.