Лукашэнка адмовіўся адкрыць "Беняконі" і выпусціць літоўскія фуры

Фуры на мяжы

Фуры на мяжы / fecebook.com

Беларусь адмовілася часова адкрыць "Беняконі" і выпусціць літоўскія фуры. Пра гэта паведаміў дарадца прэм’ер-міністаркі Літвы Ігнас Дабравольскас.

"... урад працягвае шукаць магчымасці дапамагчы літоўскім перавозчыкам вярнуць сваю маёмасць. Літва заклікае сваіх перавозчыкаў збіраць інфармацыю пра панесеныя страты, якія, ацаніўшы юрыдычныя магчымасці, можна было б спагнаць з Беларусі або яе маёмасці".

Адмову Літва атрымала ўвечары сёмага лістапада. Як раз учора з дакладам у Лукашэнкі быў старшыня Памежнага камітэта. Тэмай сустрэчы была літоўская мяжа, аднак пра рашэнні пасля сустрэчы не паведамлялася.

У Беларусі захраслі каля пяці тысяч літоўскіх фур. Беларускія ўлады не дазваляюць ім рухацца па краіне. Акрамя таго, толькі за першы тыдзень прастою літоўскія перавозчыкі былі вымушаныя заплаціць у беларускі бюджэт каля пяці мільёнаў еўра. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.