Бізнесмен наняў знаёмага, каб спаліць грузавік іншага прадпрымальніка
Спалены аўтамабіль / t.me/pressmvd
Міліцыя затрымала 43-гадовага жыхара Магілёва, які падазраецца ў падпале грузавіка мясцовага прадпрымальніка. Тэлеграм-канал МУС паведамляе, што мужчына дзейнічаў на замову іншага бізнесоўцы, які такім чынам вырашыў разабрацца з пацярпелым за стары канфлікт.
Агнём цалкам знішчаны аўтамабіль, пашкоджаныя суседнія гаражы. За падпал заказчык абяцаў выканаўцы дараваць буйную пазыку.
Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Наўмыснае знішчэнне маёмасці". Фігурантам пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.